Сілавікі ў прыярытэце: толькі на Брэстчыне для іх пабудуюць 1,1 тысячы кватэр
Вайскоўцаў засяляюць у новы дом, пабудаваны ў Лунінцы /t.me/modmilby/
У 2023 годзе толькі ў Брэсцкай вобласці збіраюцца пабудаваць 1121 кватэру для супрацоўнікаў сілавых ведамстваў. Пра гэта паведаміў старшыня Брэсцкага аблвыканкама Юрый Шулейка.
"Робіцца гэта для стварэння такіх умоў, каб выкананню задач людзей у пагонах нічога не перашкаджала, — цытуе яго словы БЕЛТА. — Іх сем'і павінны жыць у камфортных умовах".
У чацвер Шулейка быў у Лунінцы, дзе здаваўся ў эксплуатацыю жылы дом на 72 кватэры, у якія засялілі вайскоўцаў з сфармаванага новага зенітнага ракетнага палка.
Будаўніцтва жылых дамоў для сілавікоў прадугледжана і ў Брэсце, і ў іншых гарадах вобласці.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.