Сілавікі затрымалі грамадзяніна Ізраіля, гразяць дэпартацыяй у краіну, што ваюе
Затрыманы — выхадзец з Беларусі, грамадзянства Ізраіля атрымаў у 1997 годзе, ілюстрацыйнае фота
У Беларусі быў затрыманы выхадзец з Беларусі і цяпер грамадзянін Ізраіля. Падставай для затрымання паслужылі 18 каментароў у сацсетках. Пра гэта мужчына гаворыць на відэа сілавікоў. Паводле яго слоў, каментары тычыліся "прэзідэнта і старшыні Савета Бяспекі Беларусі". Грамадзянства Ізраіля ён атрымаў у 1997 годзе.
Сілавікі таксама прымусілі мужчыну сказаць: "Віну прызнаю, прашу не дэпартаваць у Ізраіль, бо там ідуць баявыя дзеянні, не пазбаўляць віду на жыхарства ў Беларусі і даць магчымасць атрымаць грамадзянства РБ". Адзначым, што на гэтыя фразы сілавікі наклалі відэашэраг з Ізраіля, сутычку артадаксальных габрэяў з паліцыяй.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.