Сіноптык расказаў, якое надвор'е будзе гэтым летам у Беларусі

Погода в Беларуси

Погода в Беларуси / onliner.by

Можна меркаваць, што лета ў Беларусі чакаецца вельмі цёплым. Тэмпературны фон прагназуецца на 1-2°C вышэй за кліматычную норму, якая складае +18°C. Пра гэта расказаў сіноптык Дзмітрый Рабаў.

Галоўнай асаблівасцю наступнага лета можна назваць вялікую зменлівасць умоў надвор'я. Магутныя працяглыя хвалі цяпла будуць змяняцца інтэнсіўнымі зацяжнымі пахаладаннямі.

Змена працэсаў — пераход ад цяпла да холаду і наадварот будзе суправаджацца комплексам небяспечных зʼяў надворʼя, такіх як моцныя ліўні, навальніцы, шквалы, град.

Працяглыя дажджы могуць прыводзіць да пераўвільгатнення глебы, дэфіцыту цяпла і дажджавых паводак. Хвалі цяпла багатыя сухавеямі, засухай і прыроднымі пажарамі, папярэдзіў Рабаў.

Колькасць ападкаў мяркуецца каля кліматычнай нормы. На працягу лета нас чакае ў сярэднім ад 24 да 32 вільготных дня. Дарэчы, прыкладна 80% усіх выпадкаў небяспечных зʼяў надворʼя прыпадае на летні перыяд года.

Дарэчы, магнітныя буры абрынуцца на Зямлю 14-15 чэрвеня. На Сонцы адбыліся адразу тры ўспышкі, і пачаўся моцны радыяцыйны шторм. Магнітныя буры дастаткова магутныя, таму ў людзей можа пагоршыцца самаадчуванне. Таксама магчымы збоі радыёсувязі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі