Сіноптыкі: На выходныя ў Беларусі можа легчы снег

Не выключана, што да канца тыдня ў Беларусі месцамі сфармуецца снежны пакроў. Пра гэта, па звестках БЕЛТА, паведаміў начальнік службы гідраметэаралагічных прагнозаў Рэспубліканскага гідраметэацэнтра Дзмітрый Рабаў.

Па яго словах, на Беларусь ідзе шырокі антыцыклон з Арктыкі. Таму тэмпература наступнымі днямі будзе паніжацца. 

У аўторак, 18 лістапада, будзе пераважна без ападкаў. Толькі па паўднёвым захадзе месцамі пройдуць невялікія ападкі, у асноўным у выглядзе дажджу, прагназуецца слабы галалёд. Вецер чакаецца паўднёва-ўсходні 5-10 метраў у секунду, па паўднёвым захадзе — з парывамі да 14 метраў у секунду. Тэмпература паветра ўначы складзе ад -3 да +3 градусаў. Па паўночным усходзе пры праясненнях чакаецца да -6 градусаў. Днём будзе ад -2 да +4 градусаў.

У сераду і чацвер тэмпература паветра ўначы будзе вар'іравацца ад -5 да +2 градусаў. А па паўночным усходзе пры праясненнях чакаецца і ўвогуле да -7 градусаў. Днём прагназуецца ад -2 да +4 градусаў. 

У пятніцу, 21 лістапада, на захадзе краіны сіноптыкі абяцаюць ападкі - мокры снег, дождж, а таксама слабы галалёд. Тэмпература паветра ўначы складзе ад -5 да +2 градусаў, па ўсходзе пры праясненнях чакаецца -6...-8 градусаў, днём - ад 2 градусаў марозу да 3 цяпла.

А на выходныя тэмпература працягне зніжацца. Пройдзе кароткачасовы снег, мокры снег, чакаецца слабы галалёд", - растлумачыў Зміцер Рабаў. Месцамі можа сфармавацца снежны пакроў.

Фота — stihi.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі