Сіноптыкі папярэджваюць пра галалёд у Беларусі 5 студзеня
Галалёд
У пятніцу, 5 студзеня, у Беларусі прагназуецца воблачнае надвор'е, удзень — з праясненнямі, паведамляе Белгідрамет.
На большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць ападкі — снег, мокры снег, па паўднёвай палове краіны — з дажджом. Уначы і зранку па поўдні Беларусі чакаецца галалёд. Сіноптыкі абвясцілі аранжавы зхровень небяспекі. Месцамі прагназуецца наліпанне мокрага снегу, уначы і зранку па паўночным усходзе чакаецца слабая завіруха. На асобных участках дарог будзе галалёдзіца. Вецер прагназуецца пераменных напрамкаў умераны, уначы на паўночным усходзе — парывісты.
Тэрмометры ўначы пакажуць ад -2 па поўдні да -17 па поўначы Беларусі. Уджзень прагназуюць 6-12 марозу, па поўдні Беларусі прагназуецца -5...+1.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.