Сіноптыкі папярэдзілі пра рэзкае пагаршэнне надвор'я 22 красавіка
У другой палове дня ў чацвер, 22 красавіка, у Беларусі адбудзецца рэзкае пагаршэнне надвор'я, папярэдзілі сіноптыкі.
З 12:30 да 18:00 на большай частцы тэрыторыі краіны прагназуюцца дажджы, навальніцы, град. Пры навальніцах чакаюцца шквалістыя парывы ветру да 15-20 метраў за секунду. Такое надвор'е захаваецца да канца дня.
У Мінску таксама прагназуецца навальніца, пры якой парывы ветру дасягнуць 15-20 метраў за секунду.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.