Сіноптыкі распавялі, калі пачнецца пахаладанне ў Беларусі

Сіноптыкі распавялі, калі пачнецца пахаладанне ў Беларусі

Сіноптыкі распавялі, калі пачнецца пахаладанне ў Беларусі. Як інфармуе belgidromet.by, у бліжэйшыя дні яшчэ захаваецца анамальнае для снежня надвор'е. У аўторак уначы прагназуецца ад +3 да +8 градусаў, удзень — ад +5 да +10. Плюсавая тэмпература захаваецца ў сераду і чацвер, а ў пятніцу ўжо пахаладае — да мінус 2 градусаў. 24-26 снежня чакаюцца дажджы, 27 снежня — ужо пераважна снег, які працягнецца і ў наступныя дні.

У суботу ўначы месцамі будзе да мінус 5 градусаў, удзень — ад 0 да +2 на Брэстчыне. У нядзелю яшчэ крыху пахаладае: у начныя гадзіны ўжо будзе да -10, а ў дзённыя — ад -6 да +1 градуса.

Прагноз надвор'я на Новы год стане вядомы ў бліжэйшыя дні.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі