Сіноптыкі: Самыя складаныя ўмовы надвор’я будуць у нядзелю

У нядзелю ў многіх раёнах Беларусі чакаецца ўзмацненне ветру парывамі да 15-20 м/сек, а днём месцамі да 21-25 м/сек. Па словах кіраўніка метэаслужбы Дзмітрыя Рабава, у атаку пайшла непагодная Атлантыка. У суботу тэрыторыя Беларусі будзе знаходзіцца пад уплывам атмасферных франтоў цыклона з цэнтрам над Фінляндыяй. Тэмпература ноччу -5, +1, днём -2, +3, па захадзе да +5.

Дзмітрый Рабаў: “З невялікімі перапынкамі, але снег будзе ісці пастаянна. Ветранае надвор’е захаваецца да канца тыдня. У суботу ў нас на большай тэрыторыі — ападкі ў выглядзе снегу, а па захадзе — з дажджом. Ноччу месцамі захаваецца ўзмацненне ветру з парывамі да 18 метраў за секунду”.

Але самым небяспечным днём Дзмітрый Рабаў лічыць нядзелю. Вецер узмацніцца, парывы будуць дасягаць 21-25 метраў за секунду. Беларусь трапіць пад уплыў глыбокага цыклону, які будзе перасоўвацца з поўдня Нарвегіі на Фінскі заліў. Па ўсёй тэрыторыі чакаюцца ападкі. Тэмпература паветра па Мінску будзе каля 0. У сталіцы чакаецца кароткачасовы снег, мокры снег. На асобных участках дарог галалёдзіца. Вецер з парывамі да 15-20 м/сек.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі