Сіноптыкі: У аўторак чакаецца да 9 градусаў цяпла

На большай частцы тэрыторыі краіны чакаюцца ападкі, пераважна дождж, месцамі згусціцца туман. Уначы і зранку ў асобных раёнах прагназуецца слабы галалёд, на дарогах захаваецца галалёдзіца, інфармуе БЕЛТА. Вецер будзе паўднёвы, паўднёва-ўсходні 4-9 метраў за секунду.

Тэмпература паветра ўначы складзе ад -2 да +4 градусаў. Днём чакаецца ад 3 да 9 градусаў цяпла.

Фота — open.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі