Сіноптыкі: У аўторак у Беларусі будзе цёпла і без ападкаў
На глебе магчымыя невялікія замаразкі.
У бліжэйшыя суткі, 12 траўня, у Беларусі чакаецца пераменная хмарнасць, на ўсёй тэрыторыі краіны — пераважна без ападкаў. Уначы і раніцай у асобных раёнах магчымы слабы туман. Вецер паўночна-заходні з пераходам на паўднёва-заходні хуткасцю 3-8 метраў за секунду.
Тэмпература паветра ўначы — ад 3 да 9 цяпла, на глебе месцамі слабыя замаразкі да 2 градусаў. Удзень паветра прагрэецца да 17-23 градусаў, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на Белгідрамет.