Сіноптыкі: У Беларусі заўтра чакаецца да 21 цяпла, магчымыя навальніцы
Кароткачасовыя дажджы пройдуць на захадзе краіны.
Навальніцы прагназуюцца толькі месцамі. Вецер усходні, 4-9 метраў за секунду, удзень на Віцебшчыне з парывамі да 14 метраў.
Тэмпература паветра ў начныя гадзіны складзе 4-10 градусаў вышэй за нуль, у дзённыя — 12-18, на Гомельшчыне да 21 градуса, а на захадзе Беларусі чакаецца каля 7-11 цяпла, інфармуе БЕЛТА.
Нагадаем, ужо ў чацвер надвор'е ў нашай краіне пачне змяняцца — з Расіі насоўваецца халодны антыцыклон. Штодня тэмпература паветра пачне паніжацца.