У чацвер у Беларусі чакаецца дажджлівае надвор’е
У асобных раёнах чакаюцца навальніцы.
У найбліжэйшыя суткі, 14 траўня, у Беларусі чакаецца хмарнае з праясненнямі надвор’е. Уначы будзе пераважна без ападкаў. У асобных раёнах чакаюцца навальніцы. Вецер будзе паўднёва-заходні, заходні, 4-9 метраў за секунду. Падчас навальніцаў парывы будуць дасягаць 14 метраў за секунду.
Тэмпература паветра ўначы складзе 3-9 градусаў цяпла, а ўдзень будзе 12-18 вышэй за нуль, на паўднёвым усходзе — да плюс 20 градусаў, перадае БЕЛТА са спасылкай на Белгідрамет.
Фота з архіву