У чацвер у Беларусі мокры снег і парывісты вецер

Уначы чакаецца невялікі снег, месцамі — мокры снег. Днём на большай частцы тэрыторыі таксама прагназуюцца ападкі — мокры снег, месцамі з дажджом. У асобных раёнах прагназуецца слабы туман і галалёд. Месцамі на дарогах захаваецца галалёдзіца.

Вецер будзе паўночна-заходні 4-9 метраў за секунду, днём парывы да 14 метраў за секунду, перадае БЕЛТА.

Тэмпература паветра ўначы складзе ад 0 да 6 градусаў марозу, удзень — ад -3 да +2.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі