Сіноптыкі: У чацвер па Беларусі пройдуць навальніцы з залевамі

У найбліжэйшыя суткі, 7 траўня, у Беларусі будзе хмарнае з праясненнямі надвор’е. На большай частцы тэрыторыі прагназуюцца дажджы, часам моцныя дажджы. Уначы і раніцай у многіх раёнах, удзень месцамі чакаюцца навальніцы.

Вецер будзе паўднёва-ўсходні з пераходам на паўночна-заходні, 4-9 метраў за секунду, парывы да 14 метраў за секунду. Раніцай і ўначы месцамі будзе шквалістае ўзмацненне ветру парывамі да 15-20 метраў за секунду.

Тэмпература паветра ўначы складзе 6-12 градусаў цяпла, удзень — 10-16 градусаў вышэй за нуль, а ў заходніх і ўсходніх раёнах да плюс 21, перадае БЕЛТА са спасылкай на Белгідрамет.

Фота з архіву

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі