Сіноптыкі: У нядзелю абвяшчаецца штармавое папярэджанне
А ўначы чакаюцца замаразкі.
У нядзелю, 10 траўня, у Беларусі прагназуецца надвор’е з пераменнай хмарнасцю і пераважна без ападкаў. Толькі раніцай і ўдзень месцамі па захадзе чакаюцца кароткачасовыя дажджы, а таксама тут магчымыя навальніцы. Вецер будзе пераменных напрамкаў, слабым да ўмеркаванага.
Тэмпература паветра ўначы складзе 2-8 градусаў цяпла, у многіх раёнах краіна на глебе і месцамі ў паветры прагназуюцца замаразкі да 3 градусаў. Удзень будзе ад +16 на поўначы да +23 на поўдні.
Таксама сіноптыкі папярэджваюць пра шторм, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на Белгідрамет.