Сіноптыкі: У нядзелю будзе дождж, мокры снег і да +9

1 сакавіка ў Беларусі прагназуецца хмарнае з праясненнямі надвор’е. У асобных раёнах чакаецца дождж і мокры снег, наліпанне мокрага снегу. Уначы і раніцай на большай частцы тэрыторыі, а ўдзень месцамі чакаецца туман, слабы галалёд. На асобных участках дарог захаваецца галалёдзіца. Вецер будзе няўстойлівым, слабым.

Тэмпература паветра ўначы складзе ад мінус 2 да плюс 3 градусаў. Удзень чакаецца 2-7 градусаў цяпла, на поўдні месцамі будзе да +9, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на Белгідрамет.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі