Сіноптыкі: У панядзелак будзе туманнае надвор’е
У бліжэйшыя суткі, 10 лістапада, будзе хмарна з праясненнямі.
Месцамі на тэрыторыі краіны пройдуць невялікія дажджы. Уначы і раніцай у большасці раёнаў чакаецца туман. Вецер будзе паўднёва-ўсходні, слабы.
Тэмпература паветра ўначы складзе плюс 2-8 градусаў. Удзень паветра прагрэецца да 7-13 градусаў, перадае БЕЛТА са спасылкай на Белгідрамет.