Сіноптыкі: У панядзелак магчымыя дождж, мокры снег і туман
У бліжэйшыя суткі, 19 студзеня ў Беларусі захаваецца хмарнае з праясненнямі надвор’е.
Будзе пераважна без ападкаў, толькі па паўднёвым усходзе чакаецца дождж і мокры снег. Уначы і раніцай месцамі магчымы слабы туман. На асобных участках дарог захаваецца галалёдзіца. Вецер няўстойлівы слабы.
Тэмпература паветра ўначы складзе ад 0 да мінус 6 градусаў. Удзень будзе ад 2 градусаў марозу да 3 цяпла, перадае БЕЛТА са спасылкай на Белгідрамет.