Сіноптыкі: У панядзелак месцамі чакаецца дождж і мокры снег
17 лістапада ў Беларусі будзе пераважаць хмарнае надвор’е.
Месцамі прагназуюцца невялікія ападкі ў выглядзе дажджу і мокрага снегу. У асобных раёнах прагназуецца слабы туман, слабы галалёд.
Вецер будзе паўднёва-ўсходнім умеркаваным, на паўднёвым захадзе — парывістым.
Тэмпература паветра ўначы складзе ад мінус 3 да плюс 3 градусаў. Удзень чакаецца ад 0 да 6 градусаў цяпла, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на Белгідрамет.