Сіноптыкі: У пятніцу ў Беларусі чакаецца мокры снег і дождж
Уначы ападкі прагназуюцца на большай частцы тэрыторыі нашай краіны, а ўдзень толькі месцамі.
14 лютага вецер будзе пераменных напрамкаў, 2-7 метраў за секунду.
Што да тэмпературы паветра, то ў начныя гадзіны — ад 4 марозу да 2 градусаў вышэй за нуль, у дзённыя — ад 0 да 5 цяпла.
Фота — БЕЛТА