Сіноптыкі: У пятніцу ўдзень у Беларусі чакаецца да 9 цяпла
Істотных ападкаў заўтра не чакаецца.
Вецер будзе паўднёва-ўсходнім, 4-9 метраў за секунду. Тэмпература паветра ў начныя гадзіны складзе 1-7 градусаў ніжэй за нуль, у дзённыя — 1-7 цяпла, на Брэстчыне месцамі — да 9 градусаў вышэй за нуль.
Цёплае і камфортнае надвор'е захаваецца ў нашай краіне ў першыя дні сакавіка. Як інфармуе БЕЛТА са спасылкай на беларускіх сіноптыкаў, у суботу і нядзелю ўначы прагназуецца ад 4 марозу на ўсходзе да 3 цяпла ў Брэсцкай вобласці, удзень — 2-8 градусаў вышэй за нуль.
Фота — bymedia.net