У сераду ў Беларусі будзе да 3 градусаў цяпла

Уначы ў Беларусі прагназуецца пераменная воблачнасць, днём — месцамі невялікія ападкі ў выглядзе мокрага снегу і дажджу. На большай частцы тэрыторыі — туман, слабы галалёд. Вецер заходні, паўднёва-заходні 3-8 м/с, адзначае БЕЛТА.

Тэмпература паветра ўначы складзе ад 0 да -7 градусаў, па паўднёвым усходзе месцамі чакаецца да 9 градусаў марозу. Удзень будзе ад -3 да +3 градусаў.

Фота — krug.com.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі