У сераду ўначы ў Беларусі чакаецца да 15 градусаў марозу

Уначы ў сераду ў Беларусі будзе без ападкаў, днём месцамі па паўночнай палове краіны прагназуюцца невялікія ападкі — пераважна мокры снег. На асобных участках дарог захаваецца галалёдзіца, інфармуе БЕЛТА.

Вецер уначы будзе паўднёва-заходні 3-8 метраў за секунду. Удзень чакаецца заходні вецер 5-10 метраў за секунду, у паўночных раёнах парывы да 14 метраў за секунду, месцамі да 15-18 метраў за секунду.

Тэмпература паветра ўначы складзе 5-11 градусаў ніжэй за нуль, па ўсходзе -12...-15 градусаў. Удзень прагназуецца ад -3 да +3 градусаў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі