У сераду ў Беларусі прагназуецца снег і галалёдзіца
21 студзеня ў нашай краіне захаваецца воблачнае надвор'е.
21 студзеня на большай частцы тэрыторыі Беларусі будзе ісці снег і мокры снег, удзень па паўднёвым захадзе — з дажджом. Месцамі чакаецца слабы галалёд, на асобных участках дарог — галалёдзіца, перадае БЕЛТА.
Вецер будзе паўднёва-ўсходні 5-10 метраў за секунду, па поўначы — з парывамі да 14 метраў за секунду.
Тэмпература паветра ўначы складзе ад 0 да -5 градусаў, па паўночным усходзе — да 7 градусаў марозу. Удзень прагназуецца ад 4 градусаў марозу да 2 градусаў цяпла.