У суботу ў Беларусі будзе цёпла і без істотных ападкаў

14 лютага ў Беларусі чакаецца хмарнае з праясненнямі надвор’е. Уначы ў некаторых раёнах прагназуюцца невялікія ападкі (дождж, мокры снег). Удзень будзе без істотных ападкаў. Уначы і раніцай месцамі чакаецца туман, слабы галалёд. На асобных участках дарог захаваецца галалёдзіца.

Вецер будзе паўднёвы 3-8 метраў за секунду. Тэмпература паветра ўначы складзе 1-6 градусаў мароза, пры праясненнях да 8 градусаў ніжэй за нуль. Удзень будзе ад нуля да плюс 6 градусаў, перадае БЕЛТА са спасылкай на Белгідрамет.

Фота: minsknews.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі