Сіноптыкі: У суботу будзе цёпла і без істотных ападкаў
У некаторых раёнах чакаецца туман.
21 лютага ў Беларусі прагназуецца хмарнае з праясненнямі надвор’е. Будзе без істотных ападкаў, толькі па паўднёвым усходзе месцамі прагназуецца невялікі мокры снег і дождж. Уначы і раніцай у некаторых раёнах чакаецца туман. На асобных участках дарог захаваецца галалёдзіца. Вецер будзе паўднёва-заходні, паўднёвы, 4-9 метраў за секунду.
Тэмпература паветра ўначы складзе ад 0 да мінус 5, удзень паветра прагрэецца ад 1 да 7 градусаў цяпла, перадае БЕЛТА са спасылкай на Белгідрамет.