Сіноптыкі: У суботу чакаецца моцны вецер

Цягам сутак месцамі чакаюцца ападкі ў выглядзе мокрага снегу і дажджу, на асобных участках дарог — галалёдзіца.

На большай частцы тэрыторыі прагназуецца ўзмацненне ветру да 15-20 метраў за секунду.

Тэмпература паветра ўначы складзе ад мінус 3 да плюс 3 градусаў, удзень — ад 0 да плюс 5, перадае БЕЛТА са спасылкай на Белгідрамет.

У сувязі з неспрыяльным прагнозам надвор’я абвешчанае штармавое папярэджанне.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі