Сіноптыкі: У суботу ў Беларусі чакаецца мокры снег і дождж
Невялікія ападкі прагназуюцца пераважна ўначы, удзень толькі на паўночным захадзе нашай краіны.
Вецер паўднёвы, 4-9 метраў за секунду.
Тэмпература паветра ў начныя гадзіны складзе ад 3 градусаў марозу да 2 цяпла, у дзённыя — ад 0 да 5 градусаў вышэй за нуль.
Фота — ria.ru