СК затрымаў гаспадара "недабуда" ў Магілёве, дзе пад плітой загінуў хлопчык

Фота: sk.gov.by
Фота: sk.gov.by

Следчы камітэт знайшоў і затрымаў гаспадара недабудаванага дома ў Магілёве, дзе днём 1 лістапада пад плітой перакрыцця, якая абрынулася, загінуў хлопчык. Гэта мясцовы жыхар 1975 года нараджэння. Дом, які з часам ператварыўся ў закінуты "недабуд" і ў які прыйшлі пагуляць дзеці, ён пачаў узводзіць амаль 10 гадоў таму — у 2008—2010 гадах.

СК затрымаў мужчыну па непасрэдна ўзніклым падазрэнні ў здзяйсненні злачынства. Крымінальная справа супраць яго распачатая па ч.1 арт.144 Крымінальнага кодэкса — прычыненне смерці па неасцярожнасці.

Следчыя высветлілі, што двое пацярпелых хлопчыкаў прыйшлі ў госці да свайго сябра 2010 года нараджэння, сям'я якога жыве недалёка ад недабудаванага дома. Збіраючыся сыходзіць дадому, хлопцы прапанавалі свайму малодшаму таварышу пагуляць у закінутым доме, але ён адмовіўся. Маўляў, бацькі забараняюць хадзіць туды, бо там небяспечна. Дом у аварыйным стане, без даху...

СК задержал хозяина "недостроя" в Могилёве, где под упавшей плитой погиб мальчик
Фота: sk.gov.by

Але сябры яго не паслухалі. Калі яны вылазілі з дома праз аконны праём, на іх абрынулася пліта перакрыцця столі. Убачыўшы, што адбылося, сямігадовы хлапчук распавёў пра ўсё маці і суседу, якія выклікалі ратавальнікаў і міліцыю.

Усё гэта адбылося каля 16:00. Прыбыўшы на месца, супрацоўнікі МНС з дапамогай гідраўлічнага аварыйна-выратавальнага абсталявання дасталі хлопчыкаў з-пад пліты. Пасля правядзення рэанімацыйных мерапрыемстваў супрацоўнікамі хуткай медыцынскай дапамогі канстатаваная смерць старэйшага хлопчыка, 2007 года нараджэння. Другое дзіця, 2008 года нараджэння, дастаўленае ў рэанімацыю Магілёўскай дзіцячай абласной бальніцы. Дактары працягваюць змагацца за яго жыццё, у ноч на 2 лістапада яму была зробленая аперацыя.

У межах крымінальнай справы следчымі прызначаны шэраг экспертных даследаванняў, вывучаюцца прычыны і ўмовы, якія спрыялі таму, што адбылося. Па выніках усяго гэтага дзеянням асоб, якія не забясьпечылі належны кантроль за будаўніцтвам, будзе дадзеная прававая ацэнка.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі