За гібель дзіцяці пры абвале дома пачалі яшчэ адну крымінальную справу

За гібель дзіцяці пры абвале дома пачалі яшчэ адну крымінальную справу

Следчы камітэт пачаў яшчэ адну крымінальную справу па факце смерці дзіцяці пры абвале дома ў Магілёве. Пра гэта агенцтву БЕЛТА паведаміла афіцыйная прадстаўніца Следчага камітэта Юлія Ганчарова.

Расследаваннем справы займаецца ўпраўленне Следчага камітэта па Магілёўскай вобласці. 

Па словах Ганчаровай, новая крымінальная справа пачатая па факце службовай нядбайнасці. "Справа распачатая ў дачыненні да службовых асоб Магілёўскага гарвыканкама ў сувязі з невыкананнем патрабаванняў заканадаўства, якія рэгламентуюць парадак зносу самавольна збудаваных капітальных пабудоў, што пасля пацягнула па неасцярожнасці смерць дзіцяці", — патлумачыла Ганчарова.

Як паведамлялася раней, трагічнае здарэнне адбылося 1 лістапада. На дзяцей у недабудаваным прыватным доме звалілася пліта перакрыцця. Адзін хлопчык загінуў, другі трапіў у рэанімацыю.

Следчы камітэт затрымаў гаспадара "недабуда". На мужчыну пачалі крымінальную справу за прычыненне смерці па неасцярожнасці. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі