СК заяўляе, што ідэнтыфікаваў 365 удзельнікаў беларускіх акцый за мяжой
![Марш у Варшаве 26 студзеня](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2025-01/mars-2701.jpg.webp?itok=Km8JXaxE)
Марш у Варшаве 26 студзеня / Еўрарадыё
Следчы камітэт заявіў, што ідэнтыфікаваў 365 удзельнікаў беларускіх акцый за мяжой. Інфармацыя далучаная да матэрыялаў крымінальнай справы.
Гаворка ідзе пра акцыі 26 студзеня супраць лукашэнкаўскіх "бязвыбараў". Яны адбыліся ў розных краінах свету. У СК заяўляюць, быццам у розных гарадах Польшчы, а таксама ў іншых краінах на гэтыя акцыі выйшаў 581 чалавек. Апазнаць па фота ў інтэрнэце ўладам удалося 203 чалавек у Варшаве, 11 — у Вроцлаве, 18 — у Беластоку, 29 — у Вільні, 39 — у Нью-Ёрку, 11 — у Празе і г.д.
Гэтым людзям рэжым Лукашэнкі пагражае завочным пераследам і палохае, што адбярэ ў іх маёмасць і нерухомасць.
Як расказвала Еўрарадыё, на маршы "Не мой выбар" беларусы прайшлі па цэнтры Варшавы, трымаючы 250-метровы бел-чырвона-белы сцяг.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.