СКА не трапіў у плэй-оф Кубка ЕГФ, заняў у групе апошняе месца
СКА не трапіў у плэй-оф Кубка ЕГФ. 27 сакавіка каманда Спартака Мірановіча прайграла на сваёй пляцоўцы французскаму "Сэн-Рафаэлю" — 31:33 (17:17). Самымі выніковымі ў мінчукоў былі Іван Броўка і Уладзіслаў Кулеш, якія закінулі па 8 мячоў. Відэа можна паглядзець тут.
Такім чынам, СКА з 4 ачкамі заняў у групе апошняе, чацвёртае месца. Столькі ж ачкоў мае і швейцарскі "Вінтэртур", але ў яго лепшая розніца закінутых і прапушчаных мячоў. Лідары групы — дацкі "Сількеборг" (9 ачкоў) і "Сэн-Рафаэль" (7).
У інтэрв'ю "Прессболу" Мірановіч адзначыў, што яму няма ў чым папракнуць сваіх хлопцаў, ніякіх прэтэнзій да іх няма. Паводле яго слоў, яны "зрабілі тое, што ўмеюць".