Скарацілася колькасць мігрантаў, якія спрабуюць трапіць у ЕС праз Польшчу

У аўторак польскія памежнікі спынілі крыху больш за 300 спробаў незаконнага перасячэння мяжы / twitter.com/Straz_Graniczna​
У аўторак польскія памежнікі спынілі крыху больш за 300 спробаў незаконнага перасячэння мяжы / twitter.com/Straz_Graniczna​

Польскія памежнікі адзначаюць, што паток мігрантаў, якія спрабуюць трапіць у Польшчу з тэрыторыі Беларусі, крыху скараціўся. У аўторак было "зафіксавана 313 спробаў незаконнага перасячэння мяжы", расказалі ў памежнай службе Польшчы. У панядзелак такіх спробаў было 582, у нядзелю — 508.

Нагадаем, у пачатку месяца актыўнасць на мяжы была вышэйшая: 6 кастрычніка польская памежная служба паведамляла пра 667 спробаў парушыць мяжу, 9 кастрычніка — пра 739.  

Акрамя таго, учора польскія памежнікі затрымалі 6 замежнікаў, якія дапамагалі мігрантам незаконна пранікнуць на турриторию Польшчы. Гэта грамадзяне Украіны, Балгарыі, Грузіі і Сірыі.

Напярэдадні кіраўнік прадстаўніцтва Еўрасаюза ў Беларусі Дзірк Шубель зноў казаў пра пяты  пакет санкцый ЕС супраць афіцыйнага Мінска. Ён зноў падкрэсліў, што новыя санкцыі будуць накіраваныя на арганізатараў нелегальнай міграцыі ў ЕС і тых, хто гэтаму спрыяе. Гаворка ідзе і пра фізічныя асобы, і пра кампаніі. Мяркуецца, што новыя абмежаванні могуць быць уведзеныя ўжо ў лістападзе.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі