Рэкордную колькасць спробаў парушэння мяжы зафіксавалі польскія памежнікі
Затрыманыя 7 мігрантаў і яшчэ 13 чалавек, якія дапамагалі ў незаконным пераходзе мяжы / twitter.com/Straz_Graniczna
Польскія памежнікі паведамляюць пра рэкордную колькасць спробаў парушыць мяжу за суткі.
"6 кастрычніка памежнікі зафіксавалі 667 спробаў незаконнага перасячэння мяжы", — гаворыцца ў паведамленні польскай памежнай службы ў Twitter. Нагадаем, 5 кастрычніка такіх спробаў было 483, 4 кастрычніка — 590.
Большасць спробаў была спыненая, затрыманыя толькі 7 чалавек. Усе яны — грамадзяне Турцыі. Акрамя таго, за дапамаганне ў нелегальным пераходзе мяжы арыштаваныя 13 чалавек: 10 замежнікаў і 3 палякі.
Напярэдадні таксама з'явілася інфармацыя, што Мінск пачаў скарачаць патокі патэнцыйных мігрантаў. Паводле звестак польскіх спецслужбаў, МЗС Беларусі прыпыніла выдачу віз грамадзянам з краін Афрыкі і Блізкага Усходу. Акрамя таго, ёсць інфармацыя, што Мінск больш не прымае пасажыраў, якія вылятаюць з іракскага аэрапорта Арбіл — нават тых, у каго ёсць віза.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.