Скардзіна: Будучы сезон я разглядаю як апошні для сябе ў біятлоне

Скардзіна: Будучы сезон я разглядаю як апошні для сябе ў біятлоне

Будучы сезон можа стаць апошнім у вялікім спорце для беларускай біятланісткі Надзеі Скардзіны. Пра гэта спартоўка распавяла ў інтэрв'ю газеце "СБ. Беларусь сегодня".

Скардзіна адзначае, што наступны сезон — алімпійскі, і гэта накладае пэўны адбітак на працу. "Падсвядома кожную трэніроўку імкнуся праводзіць на максімуме, пастаянна падганяю сябе, нібы нагадваю, што павінна зрабіць усё, што ад мяне залежыць, для выніку ў Пхенчхане. Калі шчыра, я часам ужо сумняваюся, ці магчыма мне яшчэ паказаць свой максімум, але ўсё роўна спадзяюся. Усё ж такі будучы сезон я разглядаю як апошні для сябе ў біятлоне", — распавядае спартоўка.

Далей яна ўдакладняе, што з такім намерам ёй прасцей трэніравацца. "Да таго ж я ўжо не маленькая дзяўчынка, за гады ў спорце назапасілася стомленасць, хочацца змяніць абстаноўку. Але гэта ўсё дакладна не раней за вясну. Цяпер думаю толькі пра трэніроўкі і будучы сезон", — заяўляе біятланістка.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі