Скардзіна заняла 16-е месца ў гонцы пераследу ў Паклюцы

Скардзіна заняла 16-е месца ў гонцы пераследу ў Паклюцы

Лідар жаночай зборнай па біятлоне Надзея Скардзіна заняла 16-е месца ў гонцы пераследу на этапе Кубка свету, які праходзіць у славенскай Паклюцы. Спартсменка дапусціла адзін промах на апошнім з чатырох агнявых рубяжоў і прайграла пераможцы гонкі 1 хвіліну 15,9 секунды. Напярэдадні ў спрынце Скардзіна заняла 14-е месца.

Яшчэ адна беларуска, Ірына Крыўко істотна палепшыла вынікі ў параўнанні са спрынтам, дзе заняла толькі 33-е месца: у пас’юце яна фінішавала 18-й, не дапусціўшы ніводнага промаху. Надзея Пісарава наадварот пагоршыла свае пазіцыі: у спрынце была 39-й, а ў гонцы пераследу — 46-й. Анастасія Кінунен заняла 54-е месца — гэта горш, чым у спрынце, у якім яна была 44-й.

Першае месца ў гонцы пераследу заняла немка Лаура Дальмаер, якая напярэдадні выйграла спрынт, на другім месцы фінка Кайса Макярайнен, на трэцім — чэшка Ева Пускарчыкава.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі