Схапілі маці жанчыны, якая ў 2022-м выступіла супраць вайны на школьнай лінейцы

Акцыя Ганны Тукавай у Наваполацку

Акцыя Ганны Тукавай у Наваполацку

Праваабаронцам становяцца вядомыя новыя факты палявання на сваякоў актывістаў.

23 студзеня ў Полацку, як паведамляе "Віцебская Вясна", была затрыманая Людміла Воўк. Яе дачка Ганна Тукава 1 верасня 2022 года зладзіла антываенную акцыю падчас лінейкі ў наваполацкай гімназіі №1. Тады Ганну тройчы аштрафавалі. Паводле ўсіх прысудаў яна павінна была заплаціць дзяржаве 7360 рублёў.

Прычына затрымання Людмілы Воўк і яе далейшы лёс — невядомыя, адзначаюць парваабаронцы.

Масавыя ператрусы і затрыманні экс-палітвязняў і сваякоў палітвязняў прайшлі ў Беларусі 23-24 студзеня. Паводле інфармацыі "Вясны", за гэтыя два дні пад пераслед трапілі як мінімум 164 чалавекі.

Еўрасаюз у спецыяльнай заяве асудзіў рэпрэсіі супраць сваякоў палітзняволеных.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі