Скончылася праверка па смерці ад цыкуты

Нагадаем, што былы маладафронтавец памёр 21 красавіка ў лесе на тэрыторыі прыроднага комплексу “Блакітныя азёры”. Як піша "Рэгіянальная газета", мужчына быў заўзятым турыстам. У складзе турыстычнай групы з сямі чалавек ён удзельнічаў у байдарачным паходзе па Нарачанскіх азёрах. Яго цікавіла экстрэмальнае выжыванне: бывала, што ён еў лісткі і карэньчыкі. Па словах сведкаў, мужчына дастаў з возера карэньчык, абчысціў яго і з’еў.



Пазней сведкі казалі, што мужчына зблытаў цыкуту з ядомай раслінай – сніткай. Цыкута − адна з самых ядавітых раслін. Іншыя яе назвы: вех ядавіты, кашачая пятрушка, вяха, амег, вадзяная бешаніца, вадзяны балігалоў, мутнік, сабачы дзягіль, гарыгалава, свіная вош. Ядавітая яна ўся, а асабліва карэнішча.



У Міхаіла Шарамета засталіся жонка і чатырохгадовы сын.



Фотакалаж — nn.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі