Скончыў жыццё самагубствам беларускі памежнік
У Гродзенскай памежнай групе (ілюстрацыйнае фота)
Скончыў жыццё самагубствам беларускі памежнік. Здарэнне адбылося 8 чэрвеня на ўчастку памежнай заставы "Усава" Гродзенскай памежнай групы. Яна паведамляе, што цела вайскоўца знайшлі "з прыкметамі суіцыду". На месцы працуе следча-аператыўная група.
Памежнік 2002 года нараджэння. Ён быў прызваны ў кастрычніку 2023-га і праходзіў тэрміновую службу, меў званне малодшага сяржанта. На момант трагічнага здарэння быў у памежным нарадзе па ахове мяжы.
Адзначаецца, што памежнік "па службе характарызаваўся станоўча".
Папярэдні такі выпадак у Гродзенскай памежнай групе адбыўся ў пачатку жніўня 2023-га. А ў канцы мінулага года беларускі памежнік скончыў жыццё самагубствам на мяжы з Украінай.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.