"Славія" падоўжыла кантракт з футбалістам, асуджаным на "хатнюю хімію"

Андрэй Салавей

Андрэй Салавей / Instagram / fcslavia

Клуб "Славія" падоўжыў кантракт з футбалістам Андрэем Салаўём, якога разам з жонкай асудзілі на "хатнюю хімію". Пра гэта паведамляецца ў сацсетках футбольнага клуба.

"Я ўдзячны трэнерскаму штабу і кіраўніцтву за давер і веру ў мяне, што ўзаемна. Са свайго боку працягну паляпшаць прафесійныя навыкі, каб дапамагаць камандзе дасягаць высокіх вынікаў і радаваць заўзятараў", — пракаментаваў спартовец.

Клуб не ўдакладніў, на які тэрмін разлічаны новы кантракт Салаўя.

Андрэй Салавей быў прызнаны найлепшым футбалістам 2021 года. У лістападзе 2024-га яго разам з жонкай Аксанай асудзілі, абвінаваціўшы ў грубым парушэнні грамадскага парадку (ч. 1 арт. 342 КК). Хутчэй за ўсё, нагодай быў удзел у адным з вулічных маршаў 2020 года. Ім прысудзілі па два гады "хатняй хіміі".

Дарэчы, Салавей ужо пасля вынясення прысуду двойчы гуляў за "Славію" ў матчах чэмпіянату Беларусі — 24 лістапада і 1 снежня. Агулам на яго рахунку ў мінулым сезоне 15 матчаў, у якіх ён забіў тры мячы.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі