Следчыя высвятляюць абставіны выбуху ў Мінску
Следчыя высвятляюць абставіны выбуху ў кантэйнеры ў Мінску, праводзіцца праверка. Раніцай 4 студзеня ён адбыўся на тэрыторыі, арандаванай у прадпрыемства "Белрэсурсы", па вуліцы Скрыганава. Як паведамляе прэс-служба Следчага камітэта, выбух газапаветранай сумесі адбыўся пры адкрыцці дзвярэй металічнага кантэйнера, які прызначаны для захоўвання будаўнічых матэрыялаў. Быў пашкоджаны і кантэйнер, і будаўнічыя матэрыялы, якія ў ім былі.
На месцы здарэння / @skgovby
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.