Следчыя яшчэ не выявілі прычыны смерці падлетка, павешанага ў летніку

Як паведамляе interfax.by, у рамках праверкі прызначаная пасмяротная комплексная псіхолага-псіхіятрычная экспертыза. Яна павінна вызначыць жыццёвую сітуацыю хлопчыка, яго становішча ў атачэнні, сям'і, стан яго здароўя і псіхічнага статусу для прыняцця суіцыдальнага рашэння.



Нагадаем, сёлета ў ліпені ў летніку ў Стаўбцоўскім раёне знайшлі цела 11-гадовага падлетка. Ён вісеў у пятлі на дрэве ў лесе. Паведамлялася, што хлопчык пражываў у прыёмнай сям'і. Біялагічныя бацькі былі пазбаўленыя бацькоўскіх правоў са снежня 2011 года. Па звестках следства, хлопчык сумаваў па сваёй біялагічнай маці і адчуваў віну перад ёй.



Прыёмныя бацькі падлетка ў тэлеэфіры заявілі, што не вераць у яго самагубства. Цела хлопчыка адправілі на паўторную судмедэкспертызу.



Фота — timeszp.com

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі