Смаргонец прызнаўся следчым у забойстве, учыненым пяць месяцаў таму

Смаргонец прызнаўся следчым у забойстве, учыненым пяць месяцаў таму

Упраўленне Следчага камітэта па Гродзенскай вобласці расследуе забойства, якое адбылося ў вёсцы Нястанішкі Смаргонскага раёна яшчэ пяць месяцаў таму.

Пра злачынства стала вядома ад 31-гадовага раней судзімага жыхара гэтай вёскі. Як паведамляе прэс-служба Следчага камітэта, 16 верасня мужчына з'явіўся з пакаяннем.

Мужчына распавёў, што напрыканцы красавіка 2016 года ў дом, дзе ён пражывае з 58-гадовай маці, зайшоў 53-гадовы сусед. Дарэчы, сусед таксама быў раней судзімы. Разам яны выпівалі, падчас выпіўкі пачалася сварка.

Разам з маці маладзейшы з сабутэльнікаў задушыў старэйшага. Яго цела яны закапалі на сваім прысядзібным участку. А па вёсцы сталі расказваць, што забіты сусед пераехаў на іншае месца жыхарства.

Следчыя, супрацоўнікі міліцыі ды эксперты правялі пошук на месцы здарэння і знайшлі ў зямлі парэшткі чалавека, а таксама шэраг прадметаў, якія пацвярджаюць абставіны яго гвалтоўнай смерці.

На мужчыну і яго маці пачалі крымінальную справу. Абое яны затрыманыя. Прызначаныя судова-медыцынская і шэраг іншых экспертызаў. Паралельна ідзе праверка, ці маюць яны дачыненне да іншых злачынстваў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі