СМІ: Меркель звалілася з крэсла падчас наведвання оперы
Здарэнне адбылося ў нямецкім горадзе Байрайт. Па адной версіі, канцлер Нямеччыны страціла прытомнасць, па іншай — зламалася крэсла.
Нямецкія СМІ паведамляюць пра здарэнне, якое адбылося з канцлерам Нямеччыны Ангелай Меркель. У нямецкім горадзе Байрайт яна наведала прэм'еру новай пастаноўкі оперы Вагнера "Трыстан і Ізольда". Па адной версіі, Меркель страціла прытомнасць, па іншай — зламалася крэсла, на якім яна сядзела.
Афіцыйнай інфармацыі на гэты конт няма. Сама Меркель толькі сказала, што опера ёй спадабалася.
Кур'ёзныя здарэнні з канцлерам Нямеччыны адбываліся і раней. Больш за тры гады таму афіцыянт на афіцыйным мерапрыемстве выпадкова абліў Меркель півам (гл. відэа).
Фота: AFP