СМІ: У Бруселі гатовыя бачыць Аляксандра Лукашэнку
У Бруселі на саміце “Усходняга партнёрства”, які адбудзецца 24 лістапада, гатовыя бачыць Аляксандра Лукашэнку. Пра гэта паведамляе Радыё Свабода, якое спасылаецца на неназваныя крыніцы ў ЕС. Беларусь, нібыта, запрошаная “без абмежаванняў”, якія былі раней (з-за парушэння правоў чалавека, правядзення несвабодных выбараў і г. д.). На такіх жа ўмовах у саміце будуць удзельнічаць Азербайджан, Арменія, Грузія, Малдова і Украіна.
На мінулым саміце “Усходняга партнёрства” ў 2015 годзе ў Рызе Беларусь прадстаўляў міністр замежных спраў Уладзімір Макей.