СМІ: У Севастопаль даставілі яшчэ 700 расійскіх спецназаўцаў
Карабель Чарнаморскага флоту Расіі прыбыў у бухту Казацкая ў ноч на суботу.
Пра гэта УНІАН паведаміла ваенная крыніца ў Севастопалі.
Паводле звестак крыніцы, усяго за апошнія дні ў Крым з Расіі перакінутыя болей за 6 тысяч войскаў спецназу. Падраздзяленні размешчаныя ў розных раёнах Крыма і Севастопаля.
Ноч з пятніцы на суботу ў Крыме прайшла спакойна.