Снег, парывісты вецер і галалёдзіца: прагноз надвор'я на 8 сакавіка

Снег, парывісты вецер і галалёдзіца: прагноз надвор'я на 8 сакавіка

У панядзелак 8 сакавіка захаваюцца неспрыяльныя ўмовы надвор'я, папярэджвае Белгідрамет. Уначы на большай частцы тэрыторыі Беларусі чакаецца парывісты вецер – да 14-18 метраў за секунду, месцамі выпадзе снег. Тэмпература паветра апусціцца да -3..-9°C.

Удзень чакаецца -1..-3°C, у Брэсце і Гомелі ад 0°C да +2°C. Выпадзе невялікі снег, на асобных участках дарог захаваецца галалёдзіца.

Па звестках беларускіх метэаролагаў, сёлетні сакавік чакаецца цяплейшым на 1°C за кліматычную норму ( -1, +2°С).

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі