Сочы: перамовы, якія скончыліся нічым?
Чарговая сустрэча Аляксандра Лукашэнкі і Уладзіміра Пуціна праходзіла 28–29 траўня ў Сочы. У першы дзень перамовы цягнуліся пяць гадзін, у другі перамовы працягваліся ў “нефармальных абставінах”. Вынік гэтых двух дзён: дамагліся даўно чаканага другога траншу крэдыту ў 500 мільёнаў долараў і… дамовіліся пра палёты “Белавія” па новых маршрутах унутры Расіі.
Наколькі паспяховым быў візіт у Сочы і ці магчыма было агучаных вынікаў дамагчыся ў выніку тэлефонных перамоў? Што стаіць за словамі Пуціна пра пераход да “павольнай інтэграцыі Беларусі і Расіі”? Пагаршэнне адносінаў з Украінай — хто больш губляе? На гэтыя ды іншыя пытанні адказвае палітолаг Вольга Харламава.
Трансляцыю можна паглядзець у сацсетках: Facebook, "ВКонтакте", "Аднакласнікі", Twitter.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.