"Солнцецветы" запісалі новы альбом у крымскіх гарах (слухаць)
"44.904083, 35.145582" — галоўная падзея года для гурта, лічаць музыкі.
Гурт "Солнцецветы" прадставіў у сеціве свой свежы альбом "44.904083, 35.145582".
"Гэта каардынаты месца ў крымскіх гарах, дзе ў заваленым вялікімі камянямі і зацішным ад ветру месцы, месячнай ноччу мы гэта запісалі", — тлумачыць зашыфраваную назву пласцінкі адзін з яе стваральнікаў Антон Крывуля. Таксама Крывуля адзначае, што альбом — галоўная падзея для гурта ў 2013 годзе.