У сераду ў Беларусі пройдуць дажджы, месцамі — навальніцы

Восень у Беларусі

Восень у Беларусі / t.me/Zaslavle_Online/

Уначы ў сераду, 25 верасня, на захадзе Беларусі пройдуць кароткачасовыя дажджы. У дзённыя гадзіны ападкі магчымыя ўжо не толькі ў заходніх, але і ў цэнтральных раёнах краіны. Месцамі прагназуюцца навальніцы.

У начныя гадзіны тэмпература паветра складзе ад +9 да +15 градусаў (месцамі на Гомельшчыне — да +6, у Мінску — ад +11 да +13), удзень — 20-25 цяпла (на паўднёвым усходзе — да +28, у сталіцы — ад +21 да +23 градусаў).

У чацвер дажджы ўжо магчымыя амаль па ўсёй Беларусі. У дзённыя гадзіны будзе 18-25 градусаў цяпла. Падобныя ўмовы надвор'я захаваюцца ў пятніцу.

У сераду ў Беларусі пройдуць дажджы, месцамі — навальніцы
vk.com/belgidromet
У сераду ў Беларусі пройдуць дажджы, месцамі — навальніцы

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі